21 лютага Інстытут журналістыкі БДУ адчыніў свае дзверы для ўдзельнікаў мерапрыемства пад назвай «Дзень роднай мовы».
Раніцай ля гардэроба першакурснікі запрашалі студэнтаў прыняць удзел у акцыі «Размаўляй са мной па-беларуску!» – кожны, хто згадзіўся, атрымліваў чырвоную стужку і круглую налепку са словамі «калі ласка, размаўляй са мной па-беларуску! мова родная – мова модная».
А ў 12.00 у актавай зале праходзілі дэбаты «Адна мова – добра, а дзве – лепш?», у якіх прымалі ўдзел студэнты і выкладчыкі журфака, а таксама намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Тадэвуш Стружецкі.
На фота – мая аднагрупніца з сімваламі беларускамоўнай акцыі.
Зразумела, кожны сам выбірае мову, якой будзе карыстацца. Але калі жывеш у Беларусі – ведай абедзьве дзяржаўныя.)




